«Непавага да краіны». МАРГ забараніў цішоткі «Welcome to Belarus» з аўтазакам


Берасцейская крама «Князь Вітаўт» атрымала ліст ад мясцовага гарвыканкаму, дзе іх папярэдзілі аб адміністрацыйнай адказнасці за рэкламу і продаж цішотак «Welcome to Belarus».

Крама «Князь Вітаўт» апублікавала ў сваім Facebook ліст, дзе іх папярэджваюць аб штрафе за продаж цішотак «Welcome to Belarus». У дакуменце гаворыцца, што такія цішоткі ганьбяць імідж краіны, а ейныя аўтары праяўляюць непавагу да яе.

https://www.facebook.com/kramaKniazVitaut/photos/pcb.2708834802772373/2708834659439054

«Такая рэклама стварае негатыўны вобраз краіны, фармуе хлуслівыя ўяўленні пра яе, якія не адпаведаюць рэалізуемым у краіне канстытуцыйным ідэям і прынцыпам, на аснове якіх фармуецца і ўвасабляецца ў жыццё дзяржаўнае кіраванне», – гаворыцца ў лісце.

Аб’ектыў
У Менску судзілі пакупнікоў з чаргі да Symbal.by
2020.07.23 23:44

Дадзеная рэклама была прызнаная МАРГ неэтычнай і якая парушае нормы этыкі і маралі. Крама атрымала папярэджанне, што калі яны будуць прадаваць гэтыя цішоткі, то могуць патрапіць пад адміністрацыйную адказнасць.

Гэта не першы выпадак, калі ўлады штрафуюць крамы вопраткі за палітычна афарбаваны тавар. Раней крама Symbal.by атрымала вялікія штрафы і была змушаная нават закрыць офлайн-краму праз ціск на іх з-за цішотак.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў