«Непамерлага» прэзідэнта Туркменістану не бачылі ўжо амаль месяц


Гурбангулы Бердымухамедаў.
Фота: .turkmenistan.gov.tm

Прэзідэнта Туркменістану Гурбангулы Бердымухамедава, смерць якога абвяргалі мясцовыя чыноўнікі і дыпламаты, не бачылі з 5 ліпеня. А ў сапраўднасці відэа з яго ўдзелам, якія з’яўляліся за гэты час, сумняваюцца эксперты.

Афіцыйна кіраўнік Туркменістану знаходзіцца ў адпачынку ад 15 ліпеня да 15 жніўня і піша чарговы том кнігі пра лекавыя расліны краіны. Але, як паведамляе «Хроника Туркменистана», летась Бердымухамедаў сыходзіў у адпачынак толькі на два тыдні. Таксама падчас мінулага тады дзяржаўныя СМІ дэталёва апісвалі, чым ён займаецца.

Hавiны
«Говорит Москва»: памёр Гурбангулы Бердымухамедаў. Амбасада Туркменістану: «гэта хлусня»
2019.07.21 18:02

Адзіны сюжэт з удзелам кіраўніка краіны выйшаў за гэты час на дзяржаўным тэлебачанні 24 ліпеня, неўзабаве пасля таго, як з’явіліся чуткі пра ягоную смерць. Але мясцовыя эксперты ў каментары радыё «Азатлык» адзначаюць, што ў ім маглі скарыстаць кадры, знятыя падчас нарады 10 траўня.

У прыватнасці, у абодвух выпусках прэзідэнт, які стараецца апранаць розную вопратку, быў апрануты ў аднолькавы строй, ягоныя кашуля і гальштук былі аднолькава памятыя, гэтак жа сама падала святло.

Hавiны
Паведамленне пра смерць Бердымухамедава апынулася няпраўдай, аўтар папрасіў прабачэння
2019.07.22 16:37

На гэтым фоне ў сацыяльных сетках з’явіліся відэазвароты зорак туркменскай эстрады, якія заклікалі не верыць «ілжывым паведамленням» пра «стан прэзідэнта», і абурэнні «звычайных грамадзянаў» у адрас крыніцаў, якія паведамлялі пра смерць прэзідэнта.

Таксама некалькі чалавек затрымалі, абвінаваціўшы іх ў распаўсюдзе чутак пра смерць Гурбангулы Бердымухамедава, што нібыта спрыяе дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў