Непагадзь у Будславе: засыпаныя градам вуліцы і гароды, паламаныя дрэвы, дахі ды платы

Фота

Засыпаныя градам вуліцы ў Будславе. Фота: t.me/belarus_lite/

Надзвычайная непагадзь абрынулася 25 ліпеня на паселішча Будслаў у Мядзельскім раёне, вядомае сваёй каталіцкай святыняй, да якой штогод прыходзяць пілігрымы.

Як паведамляюць мясцовыя жыхары і відавочцы, градам былі проста засыпаныя, нібы зімой снегам, вуліцы і гароды мястэчка.

Моцны вецер ламаў дрэвы, зрываў дахі дамоў ды валіў платы.

Сарваны дах дому ў Будславе. Фота: vk.com/cpbelarus

На гародах непагадзь панішчыла пасевы.

Павалены плот у Будславе. Фота: vk.com/cpbelarus

«Нічога няма», – адзначаюць жыхары Будслава.

Жыхары збіраюць град вёдрамі. Фота: vk.com/cpbelarus

Паводле іх словаў, град знішчыў усе пасевы, у тым ліку і бульбы, пазбіваў з дрэваў яблыкі.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары