Ненавісная страва зоркі «Еўрабачання» у прэм’ерным выданні «Я не буду гэта есці!»

ВІДЭА

Для ўдзелу ў шоу «Я не буду гэта есці!» мы запрашаем вядомых асобаў з кулінарнымі траўмамі. Задача нашых шэф-кухараў Вольгі Прыгаравай і Аляксандра Чыкілеўскага – прыгатаваць ненавісную страву так, каб герой з’еў яе з задавальненнем.

Арцём Лук’яненка і Ксенія Жук з Naviband з шэф-кухарам Аляксандрам Чыкілескім на здымках шоу «Я не буду гэта есці!». Фота belsat.eu

Гасцямі першага выдання «Я не буду гэта есці!» сталі беларускія зоркі «Еўрабачання», Арцём Лук’яненка і Ксенія Жук з «Naviband». Кулінарная траўма дзяцінства знайшлася ў Арцёма. І хто бы мог падумаць, што гэта – страва, якую так любіць шмат хто з беларусаў! Якая менавіта? І як прыгатуюць яе нашыя шэф-кухары? Глядзіце ў праграме (відэа вышэй).

Мы таксама завітаем да бабулі Арцёма, даведаемся, дзе ў Мінску любіць паесці «Naviband», і навучым вас гатаваць страву, якая стала героем праграмы, у двух розных варыянтах.

Любіце гатаваць? Сачыце за аднаўленнямі на nebudu.belsat.eu, а таксама: «ВКонтакте», на Facebook, у «Одноклассниках» і ў Instagram.

Глядзі таксама
Каментары