Немец зрабіў з ванны коптэр і паляцеў на ім у краму


Для ўдзельнікаў калектыву The Real Life Guys экстрым – частка штодзённага жыцця.

20-гадовыя браты-блізнюкі з Нямеччыны, вядомыя ў сеціве як The Real Life Guys, вырашылі не даць марнавацца ванне, і зрабілі з яе лятальны апарат. Праца над машынай распачалася ў чэрвені 2017-га. Мясцовыя ўлады выдалі хлопцам дазвол на палёты не вышэй за 30 метраў.

Палявыя выпрабаванні – палёт у бліжэйшы супермаркет – паспяхова прайшлі гэтай зімой. Відэаролік са справаздачай за тры дні паглядзелі амаль 700 тысячаў чалавек.

Хлопцы стараюцца не сумаваць, а пасля публікуюць свае выпрабаванні ў інтэрнэце. The Real Life Guys лётаюць на самаробных паветраных шарах, зробленых з фольгі, выпрабоўваюць самаробны фунікулёр, ды ездзяць на Паўночны полюс, каб прыняць там ванну пры −6 °C.

Ванны – улюбёны артэфакт калектыву: год таму група зрабіла «ванну на агні» – яны падагрэлі ў ёй ваду расклаўшы пад пасудзінай вогнішча.

Увесну хлопцы сканструявалі з ванны падводную лодку, а ў снежні яны зрабілі «найбольш небяспечную ванну ўсіх часоў» – Снегамабіль.

ДД

Стужка навінаў