Немец незаконна трапіў у Беларусь на ровары


Мужчына з Нямеччыны хацеў на ровары трапіць у Грузію, але даехаў толькі да Беларусі. Яго затрымалі берасцейскія памежнікі.

Як паведамляюць памежнікі, ніякіх дакументаў у раварыста не было, толькі медычная страхоўка. Мужчына сказаў, што яму 43 гады і ён грамадзянін Нямеччыны. Ён патлумачыў, што праклаў маршрут да Грузіі праз Беларусь, але як ён абмінуў памежны пункт – невядома.

«Замежнік затрыманы да высвятлення асобы. У дачыненні да яго распачаты адміністрацыйны працэс па артыкулах 23.29 (незаконнае перасячэнне мяжы) і ч.1 арт. 23.55 (парушэнне правілаў перабывання) КаАП Рэспублікі Беларусь. Вядуцца далейшыя правяральныя мерапрыемствы», – паведамляюць у Памежным камітэце.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў