Некаторыя злачынствы ў Беларусі могуць дэкрыміналізаваць


Генеральная пракуратура Беларусі зоймецца магчымасцю дэкрыміналізацыі часткі крымінальна-прававых складаў. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу АНТ паведаміла намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Вольга Чупрыс.

На думку чыноўніцы, якая ўзначальвае міжведамасную камісію для карэктавання КаАП, частка артыкулаў Крымінальнага кодэксу магла перайсці ў разрад адміністрацыйных правінаў.

«Калі такую магчымасць Генпракуратура прадугледзіць, гэта будзе нядрэнна», – сказала Вольга Чупрыс.

Hавiны
Ці патрэбная Беларусі дэкрыміналізацыя наркотыкаў?
2019.11.15 15:00

Яна таксама распавяла, што адносна абнаўленняў у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях ад грамадзянаў ужо паступіла каля 1,5 тыс. пажаданняў і прапаноў. Шэраг з іх – фармулёўкі канкрэтных нормаў.

«У шэрагу выпадкаў прапануюцца нават больш моцны ціск, чым прадугледжаныя цяпер», – адзначыла Вольга Чупрыс.

Сам абноўлены кодэкс плануецца падрыхтаваць да 1 чэрвеня. У ім, сярод іншага, мае быць раздзел, які замест адміністрацыйнай адказнасцю прадугледжвае прафілактычную размову, вусную заўвагу або вуснае папярэджанне. За некаторыя парушэнні адказнасць плануецца прадугледзець толькі, калі яны здзяйсняюць паўторна.

Hавiны
КААП рэфармуюць, складанне адміністратыўных пратаколаў дзеля выканання плана стане недапушчальным
2019.12.27 15:25

Грамадзяне Беларусі могуць высылаць свае пажаданні і прапановы па зменах у КаАП да 24 студзеня.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў