«Некаторыя могуць працаваць, але адвільваюць». Лукашэнка зноў выказаўся пра дэкрэт №3


У Беларусі нельга ствараць клас беспрацоўных, упэўнены кіраўнік краіны.

Адпаведную заяву Аляксандр Лукашэнка зрабіў падчас азнаямлення з сацыяльна-эканамічным развіццём Берасця.

«Людзей трэба прывучыць да працы. Нельга ствараць так званы клас беспрацоўных. Калі мы іх не станем далучаць да грамадска карыснай працы, як раней казалі, значыць, мы будзем ствараць гэты клас, і ён будзе павялічвацца. Нам гэтага дапусціць нельга», – цытуе словы Лукашэнкі БелТА.

Кіраўнік Беларусі падкрэсліў, што трэба працаваць усім.

«Вядома, будзе нейкі малы адсотак людзей, якія ні на што не здольныя. Спецыфічнымі метадамі будзем прымушаць. Але ёсць людзі, якія могуць, але адвільваюць. Гэтых людзей трэба ставіць у такія ўмовы, каб яны ўсё ж ішлі працаваць», – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што пасля выхаду абноўленага дэкрэту №3 мясцовым органам улады будуць дадзеныя самыя шырокія паўнамоцтвы.

«Мы вылучылі людзей па персаналіях: хто можа, але не хоча, хто хоча, але не можа, і тых, якім трэба рыдлёўку ў зубы – і пайшоў працаваць. Хай на мяне не крыўдзяцца», – сказаў Лукашэнка.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў