Некаторых журналістаў у 2018 годзе аштрафавалі не на адну тысячу долараў


Мінулы год, нягледзячы на ​​зніжэнне агульнага ўзроўню рэпрэсіяў у краіне ў параўнанні з папярэднім годам, сістэмных зменаў у галіне грамадзянскіх і палітычных правоў, у першую чаргу на заканадаўчым узроўні, накіраваных на якаснае паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, не адбылося.

Паводле аналітычнага агляду незарэгістраванага праваабарончага цэнтру «Вясна» па выніках 2018 году незалежных журналістаў у краіне аштрафавалі на 113 тысячаў рублёў.

У 2018 былі зафіксаваныя шматлікія выпадкі пераследу блогераў і журналістаў незалежных СМІ ў сувязі з ажыццяўленнем імі прафесійнай дзейнасці. Паводле інфармацыі ПЦ «Вясна», на працягу года былі зафіксаваныя 132 выпадкі прыцягнення 36 журналістаў да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ на агульную суму 113 092 рублі. Змены ў Закон аб СМІ, якія ўступілі ў сілу, істотна абмяжоўваюць свабоду слова і ўводзяць новыя абмежаванні ў інтэрнэт-сферы.

«За 2018 год рэпрэсіі ўжываліся ў дачыненні да 18 грамадзянаў. 15 з іх былі абвінавачанымі па так званай «справе БелТА». Таксама пераследу падвергліся актывісты незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік. Дырэктар інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алесь Ліпай, абвінавачаны паводле ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры)», – адзначаецца ў справаздачы.

На працягу года ў краіне актыўна ўжывалася прымусовая праца ў формах, якія сталі ўжо традыцыйнымі для Беларусі: ізаляванне ў ЛПП, прыцягненне паводле распараджэнняў мясцовых выканкамаў працоўных, навучэнцаў дзяржпрадпрыемстваў і ўстановаў да ўборкі сельгаспрадукцыі, удзелу ў суботніках і г.д.

Аб’ектыў
Пераслед журналістаў. «У краіне так кепска, што на нас ціснуць, каб мы гэтага не паказвалі»
2018.12.14 21:28

СК, belsat.eu

Стужка навінаў