Некалькі дзясяткаў мяшкоў для трупаў набывае Віцебская абласная клінічная больніца


50 герметычных пластыкавых пакетаў для трупаў збіраецца набыць Віцебская абласная клінічная больніца.

3 красавіка на сайце goszakupki.by з’явіўся тэндар на 50 мяшкоў з маланкай для ўпакоўкі трупаў для Віцебскай абласной клінічнай больніцы.

Медычная ўстанова разлічвае атрымаць мяшкі з 6 да 10 красавіка, піша vitebsk.cc.

Па стане на 4 красавіка ў Беларусі было зарэгістравана 440 інфікаваных SARS-CoV-2.

Віцебшчына і Менск – рэгіёны з найбольшай колькасцю выпадкаў інфікавання каронавіруснай інфекцыяй.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў