Некалькі дзясяткаў беларускіх дзікоў збеглі ў Літву




На афіцыйнай старонцы ў Facebook Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы апублікавала відэа, на якім бачна, што некалькі дзясяткаў дзікоў, у асноўным маленькіх, бягуць праз мяжу ў Літву.

Літоўскія памежнікі нават распачалі конкурс. Таму хто дакладна падлічыць колькасць дзікоў, абяцаюць падарункі. Папярэджваем, што падлічыць гэтых жывёлінаў дастаткова цяжка.

Гэта ўжо не першы выпадак, калі беларускія жывёліны парушаюць памежны рэжым. Сярод парушальнікаў ужо былі заўважаныя мядзведзь, лось ды бабёр.

Чытайце таксама:

Відэа: мядзведзь, бабёр, лось ды іншыя парушальнікі дзяржаўнай мяжы

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў