Неанацыст-рэцыдывіст: у Гомлі знайшлі аўтара антысеміцкіх графіці


Гомельскія міліцыянты выявілі аўтара антысеміцкіх надпісаў на сценах будынку габрэйскай грамады. Інцыдэнт здарыўся ў снежні 2014-га напярэдадні Новага года.

Невядомы з дапамогай балончыка з фарбай нанёс на плоце Гомельскай абласной габрэйскай абшчыны «Ахдут» цынічны надпіс і намаляваў нацысцкую сімволіку. У сувязі з гэтым была ўзбуджаная крымінальная справа за апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці, паведамілі ў гомельскай міліцыі.

Падазраванаы. Фота: gomel.mvd.gov.by

Як выявілася, злачынства здзейсніў удзельнік неанацысцкай групоўкі, якому тады было 15 гадоў. У 2014 годзе ён быў асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на 2 гады за тое, што ўдарыў замежніка.

У 2017 годзе яго асудзілі на 7,6 гадоў пазбаўлення волі за замах на забойства замежніка не славянскай знешнасці, якога ён ударыў нажом.

ГУБАЗіК: «Бацюшка са свастыкай» абкрадаў спартоўцаў. Неафашыста чакае яшчэ адзін суд

Сваю віну ў апаганьванні габрэйскага цэнтру асуджаны прызнаў.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары