«Неадэкватнай лютасці не трэба». Лукашэнка зноў выказаўся пра пратэсты


Аляксандр Лукашэнка 9 кастрычніка правёў вялікую нараду з удзелам сілавікоў, кіраўнікоў абласцей і віцэ-прэм’ераў. Асноўнай тэмай сустрэчы стала праца дзяржаўнага апарату ва ўмовах пратэстаў і міжнароднай ізаляцыі.

Паводле словаў Лукашэнкі, улады сарвалі «сцэнар каляровай рэвалюцыі» і ў цэлым трымаюць сітуацыю пад кантролем, «але ніякага самазаспакаення быць не павінна».

«Не трэба мець нейкіх ілюзіяў: ад новых спробаў падарваць абстаноўку ў краіне ніхто не адмовіўся – занялі або чакальную пазіцыю, або гэта новы этап гэтай каляровай рэвалюцыі», – цытуе Лукашэнку БелТА.

Лукашэнка лічыць, што ў пратэставым руху «з’явіўся большы радыкалізм». Нібыта «радыкалы» спрабуюць уцягнуць моладзь і дзяцей «у нейкую правакацыю». У якасці прыкладу ён прывёў заклікі ісці да ізалятара на Акрэсціна або да дамоў АМАПу падчас акцыяў пратэсту.

«Зразумела, чаго яны дамагаюцца: камусьці відавочна не хапае крыві і сакральных ахвяраў», – дадаў ён.

«Многія людзі проста патрабуюць люта навесці парадак. Я хачу супакоіць іх: у гэтай лютасці, нават жорсткасці сёння няма неабходнасці. Калі такая неабходнасць будзе, яна неадкладна будзе задзейнічаная. Краіну трэба захаваць, калі мы не хочам таго, што адбываецца па перыметры, – падкрэсліў Лукашэнка. – Таму лішняй, неадэкватнай лютасці не трэба. Я прашу прабачэння, вядома, перад часткай менчукоў і прашу іх проста пацярпець».

Hавiны
ААН мае звесткі пра 450 выпадкаў катаванняў пратэстоўцаў у Беларусі
2020.09.01 18:20

Паводле словаў Лукашэнкі, сілавікі «пры ўсіх недахопах на правакацыі не паддаліся».

«Органам правапарадку перш за ўсё варта абараніць законапаслухмяных грамадзянаў. Ні ў якім разе законапаслухмяныя людзі не павінны выставіць нам прэтэнзіі. І я ў гэтым плане чакаю ад сілавікоў выразнага, адэкватнага рэагавання: любое парушэнне трэба спыняць. Тым больш недапушчальна, калі радыкальная частка мітынгоўцаў пачынае закідваць камянямі, брукам, палкамі нашых вайскоўцаў», – падкрэсліў ён.

Лукашэнка таксама ўскосна згадаў і пра студэнцкія пратэсты, анансаваўшы кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве ВНУ.

«Паводзіны часткі студэнтаў паказваюць іх, мякка кажучы, нядбайнае стаўленне да вышэйшай адукацыі. Гэта можа прывесці да страты яе каштоўнасці як значнай сацыяльнай прыступкі. Недапрацоўваюць рэктары ВНУ. У найбліжэйшы час, цягам тыдня, мы павінны вырашыць кадравую праблему ў такіх ВНУ».

Hавiны
«Яны білі мяне як мяса». Напалі на машыну, катавалі, зрабілі фігурантам крымінальнай справы
2020.08.19 15:59

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў