«Не зважаючы на каранцін». Беларусь паспрабуе рэструктурызаваць вонкавы доўг


Беларусь разглядае магчымасць рэструктурызацыі часткі вонкавага доўгу. Пра гэта 23 сакавіка заявіў першы намеснік прэм’ер-міністра Дзмітрый Крутой, перадае БелТА.

Паводле Дзмітрыя Крутога, Беларусь паспрабуе «выйсці на партнёраў, не зважаючы на каранцінныя абмежаванні і іншае», з прапановамі рэструктурызацыі часткі вонкавага доўгу.

Hавiны
«Вельмі вялікі спіс». Урад думае, як у крызіс дапамагчы бізнесу
2020.03.23 11:53

Першы віцэ-прэм’ер нагадаў, што Сусветны банк анансаваў вылучэнне наўпроставай дапамогі, у тым ліку на ліквідацыю наступстваў каронавіруса. І хоць Беларусь пакуль такіх грошай у яго не запытвала, Менск паспрабуе папрацаваць з банкам «у частцы даўгавых лініяў».

Адносна перспектываў супрацы з МВФ, Дзмітрый Крутой нагадаў, што фонд падчас выбарчых кампаніяў не вядзе перамовы пра крэдыты або заключэнне новых краінавых праграмаў. Таму з ім плануецца сустрэцца толькі пасля выбараў.

Hавiны
Лукашэнка: «Мы ўжо адной нагой уступілі ў фінансава-эканамічны крызіс»
2020.03.20 12:44

Свет перажывае істотнае пагаршэнне эканамічнай сітуацыі праз імклівы рост долару, выкліканы падзеннем коштаў на нафту, а таксама праз пандэмію каронавірусу. 20 сакавіка Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю з беларускім рублём.

У Беларусі цяпер аналізуюць, як далей будзе развівацца фінансава-эканамічная сітуацыя ў свеце, адзначыў Лукашэнка.

«Не хачу быць банальным, проста выкажу сваё меркаванне. Што тычыцца фінансава-эканамічнага крызісу, мы ўжо туды адной нагой уступілі. А цяпер, паколькі валацільнасць і ваганні па ўсіх напрамках вельмі высокія, спрабуем гэтую нагу вярнуць на месца, – сказаў ён. – У чым галоўнае пытанне: ці ўдасца нам назад гэтую нагу вярнуць і побач паставіць ці мы туды ж і другую нагу ўсунем?»

Стужка навінаў