«Не займаюцца хаджэннем па чыстых і ўтульных менскіх вуліцах». Лукашэнка падзякаваў ФПБ


Аляксандр Лукашэнка ды Міхаіл Арда.
Фота: president.gov.by

Кіраўнік Беларусі падзякаваў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі адначасова за ўдзел і няўдзел у палітычным жыцці краіны. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі.

На сустрэчы 20 студзеня са старшынёй ФПБ Міхаілам Ардой кіраўнік дзяржавы адзначыў, што прафсаюзы зрабілі «годны ўнёсак» у арганізацыю парламенцкіх выбараў.

Аб’ектыў
Шлях з перашкодамі: што адрознівала гэтыя выбары
2019.11.17 21:27

Пры гэтым ён заявіў, што аснову арганізацыі «складаюць людзі, якія працуюць, працуюць, а не займаюцца палітыканствам, хаджэннем па чыстых і ўтульных менскіх вуліцах».

Падчас сустрэчы абмяркоўвалася таксама ход падрыхтоўкі да восьмага з’езду Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, які пройдзе ў канцы лютага.

Аляксандр Лукашэнка даручыў кіраўніку сваёй Адміністрацыі і Ураду падлучыцца да падрыхтоўкі падзеі.

Hавiны
$ 25 700 штрафаў і 60 содняў арышту. Лукашэнка пачаў прэзідэнцкую кампанію?
2020.01.10 17:45

«Усе павінны разумець: не дай бог нейкія цяжкія часы, нам спатрэбяцца і прафсаюзы, і камсамол (па-старому кажучы) – наша моладзевая арганізацыя, усе арганізацыі будуць задзейнічаныя», – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама заявіў, што сам бы хацеў удзельнічаць у з’ездзе ФПБ з улікам таго, што сёлета ў Беларусі пройдуць прэзідэнцкія выбары.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў