«Не вытрымаў веснавых перападаў»: у Крэўскім замку развалілася сцяна


Сцяна замку, якую абкладалі камянямі напрыканцы мінулага года, пачала развальвацца.

На сваёй старонцы ў «Facebook’у» супрацоўнік НАН Беларусі, кіраўнік летніх раскопак у Крэве, Алег Дзярновіч напісаў, што гэта магло здарыцца праз маразы.

«Фрагмент новай муроўкі падмарозіла, і ён не вытрымаў сёлетніх веснавых перападаў», – прыводзіць цытату Дзярновіча «Рэгіянальная газета».

«Гэтая гісторыя яшчэ раз паказвае, наколькі важна вытрымліваць тэхналогіі» – кажа супрацоўнік НАН.

Рэпартаж пра абвал паўночна-заходняга Крэўскага муру глядзіце ТУТ.

ВІДЭА
Беларусы скінуліся на камяні для Крэўскага замку. Іх набылі за адзін дзень
2018.11.17 11:23

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў