«Не твая вайна»: «Океан Ельзи» прадставіў новы кліп


У здымках відэа, які выкананы ў чорна-белых колерах, узялі ўдзел 400 прыхільнікаў музыкаў, якіх запрасілі да ўдзелу ў праекце праз сацыяльныя сеткі.

Галоўная ідэя кліпу – выбар паміж цёмным і светлым бокам. Пра гэта лідар распавёў у інтэрв’ю tsn.ua.

«Галоўная бітва – унутры кожнага з нас, унутры нашага грамадства Бо «твая вайна» – гэта барацьба з уласнымі комплексамі, страхамі нешта змяніць, паўплываць на тое, што адбываецца вакол цябе, не абвінавачваць «недзе кагосьці», а браць сітуацыю ў свае рукі», – адзначыў Вакарчук.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў