Не толькі на Камсамольскім возеры. Крывавы салют мог адбыцца і ва Уруччы


Падчас святочнага салюту 3 ліпеня ў Менску снарады разрываліся блізка да зямлі не толькі на пляцоўцы, усталяванай на Камсамольскім возеры.

Hавiны
Салют у Менску выбухнуў занадта нізка. Загінула жанчына
2019.07.04 00:40

Як паведамляе Telegram-канал «Nexta», «у ваенным гарадку Уручча таксама запускалі феерверкі, адзін з якіх выбухнуў, не адрываючыся ад зямлі, прыкладна на 3-й або 4-й хвіліне».

Гледачоў ад аскепкаў выратавалі боксы, якія знаходзіліся на тэрыторыі вайсковай часткі паміж імі і салютнай устаноўкай.

Пасля гэтага вайскоўцы, якія адказвалі за запуск салюту ва Уруччы, адразу ж яго спынілі.

Паводле інфармацыі «Nexta», прычынай выбухаў салюту маглі стаць зарады. Беларускія ваенныя куплялі іх у расейскай кампаніі ААТ «Пиро-Росс». Зробленыя зарады былі ў Кітаі.

Нагадаем, што ў Менску падчас салюту на Дзень Незалежнасці адбылося надзвычайнае здарэнне. У выніку разрыву салюту загінула жанчына 1955 года нараджэння, якая назірала за відовішчам на беразе ракі Свіслач.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў