Расея забараніла ўвоз украінскай солі


Расспажаўнагляд аб’явіў паляванне на прадукцыю кампаніі «Артемсоль».

У прэс-рэлізе расейскага ведамства падкрэсліваецца, што падчас праверкі прадукцыі ўкраінскай кампаніі «Артемсоль» былі знойдзены прымешкі і ёд, якія не адпавядаюць паказнікам і «патрабаванням дзейснага заканадаўства».

З 26 студзеня прадукцыю «Артемсоль» нельга ўвозіць на тэрыторыю Расеі.

Сёлета Расспажыўнагляд меў прэтэнзіі і да беларускіх вытворцаў солі. Упраўленне Расспажыўнагляда па Ленінградскай вобласці ў сярэдзіне снежня 2014 запытала ў гандлёвых сетак інфармацыю аб наяўнасці солі беларускіх вытворцаў «Мазырсоль» і «Белкалій» – «для выключэння іх з абароту». Расейскае ведамства абвяргае гэтую інфармацыю. Расейскія чыноўнікі заявілі, што зварот у гандлёвыя сеткі меў рэкамендацыйны характар. На федэральным узроўні рэкамендацый адмовіцца ад беларускай солі не было.

Паводле дадзеных асацыяцыі Rusprodsoyuz.ru 29,5% солі на расейскім рынку пастаўляецца з Беларусі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў