Не стала зоркі «Таго, хто бяжыць па лязе» і «Дагрукацца да нябёсаў»: памёр Рутхэр Гаўэр


Рутхэр Гаўэр на фестывалі ў Італіі.
Фота: Forum, Press Association

Памёр нідэрландскі актор Рутхэр Гаўэр. Пра гэта «Variety» паведаміў ягоны агент Стыў Кеніс. Актору было 75 гадоў.

Рутхэр Гаўэр памёр у сябе ўдома ў Нідэрландах пасля непрацяглай хваробы яшчэ 19 ліпеня. 24 ліпеня адбылося яго пахаванне.

Актор здымаўся ў кіно з 1965 года. Сусветную вядомасць ён набыў пасля выхаду ў 1982 годзе фільму «Той, хто бяжыць па лязе». Сярод фільмаў, у якіх здымаўся Рутхэр Гаўэр, «Дагрукацца да нябёсаў», «Дзясятае каралеўства», «Горад грахоў», «Бэтмэн пачынаецца», «Валерыян і горад тысячы планетаў» ды іншыя.

У 1988 годзе Рутхэр Гаўэр атрымаў «Залаты глобус» за ролю ў міні-серыяле «Уцёкі з Сабібору».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў