Не саступаюць сусветным аналагам: у беларускае войска перадалі найноўшыя сродкі сувязі


Новая тэхніка беларускага войска.
Фота: mil.by

Больш за 30 найноўшых аўтаматызаваных сістэмаў кіравання, сістэмаў і сродкаў сувязі, звыш 100 адзінак колавай тэхнікі сувязі і тэлекамунікацыйнага абсталявання, створаных на прадпрыемствах Беларусі, заступілі на баявое дзяжурства ў беларускім войску. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Айчынныя сродкі і сістэм сувязі не саступаюць паводле сваіх характарыстык лепшым сусветным аналагам, заявіў 25 кастрычніка падчас цырымоніі перадачы тэхнікі ў воінскія падраздзяленні намеснік прэм’ер-міністра Ігар Ляшэнка.

Меркаванні
Чаму Лукашэнка спяшаецца паказаць кулак амерыканскім танкам
2019.10.24 19:10

Віцэ-прэм’ер выказаў упэўненасць, што перададзеная тэхніка і абсталяванне будзе выкарыстоўвацца пісьменна і беражліва.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў