«Не пужайцеся!» МНС распавёў пра вучэнні ў цэнтры Менску


Сёння ноччу Міністэрства надзвычайных сітуацыяў правядзе вучэнні ў цэнтры Менску.

Пра гэта паведамляецца ў акаўнце ведамства ў «Twitter».

«28 лістапада з 23-ай гадзіны ў гандлёвым цэнтры «Сталіца» пройдзе тактыка-спецыяльнае вучэнне па ліквідацыі надзвычайных сітуацыяў. Не пужайцеся вялікай колькасці тэхнікі МНС у гандлёвым цэнтры ў гэты час», – гаворыцца ў паведамленні.

Глядзіце таксама >>> МНС зняў ролік-перасцярогу пра дзяцей, якія цудам ацалелі

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў