Не працуюць сайт, кол-цэнтр, карткі, мабільнае прыкладанне. Вялікі збой у працы чатырох банкаў

Падрабязнасці кліентам паведамляюць праз Instagram.

Праца камерцыйнага банку БелВЭБ спынілася. Не працуе сайт, банкаматы, банкаўскія карткі, кол-цэнтр, мабільнае прыкладанне і інтэрнэт. У прэс-службе банку TUT.BY паведамілі, што праблемы выкліканыя тэхнічнымі збоямі.

«Вымушаныя паведаміць, што па тэхнічных прычынах назіраюцца перабоі ў працы кантакт-цэнтру, банкаўскіх картак, а таксама сістэмаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання. Прыносім свае выбачэнні», – напісалі на старонцы банку ў Instagram.

Скрыншот акаўнту БелВЭБ у Instagram

Пра праблемы з аперацыямі па картках «у сувязі з правядзеннем пазапланавых тэхнічных работ на працэсінгавым цэнтры» таксама паведамляе «Тэхнабанк».

Перабоі ў працы таксама ўзніклі ў «IdeaBank. «З тэхнічных прычыназў назіраюцца перабоі ў працы банкаўскіх картак, а таксама сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання. Працэсінгавы цэнтрам робіцца ўсё магчымае для аднаўлення працаздольнасці», – паведамілі ў банку.

Таксама 26 ліпеня магчымыя кароткачасовыя перапынкі ў праходжанні аперацый з карткамі і ў доступе карыстальнікаў у сістэму абслугоўвання банкаўскіх картак «РРБ Банку».

ВЯ Belsat.eu

Hавiны