Не прапусціце: фільм «Шторм» у кінатэатрах па-беларуску


Нідэрландскую стужку ў беларускай агучцы можна будзе пабачыць у сталічных кінатэатрах да 5 лістапада, пасля яе будуць паказваць у рэгіёнах.

Прыгодніцкі гістарычны фільм «Шторм: палаючы ліст» выходзіць на беларускія кінаэкраны з 27 кастрычніка. У захапляльны спосаб ён распавядае пра падзеі 500-гадовай даўніны.

Шторм Вyтэн, сын кнігадрукара, становіцца аб’ектам палявання з боку інквізіцыі. З дапамогай Марыйкі, загадкавай дзяўчыны, якая жыве ў падземных калектарах Антверпена, Шторм спрабуе выратаваць свайго бацьку ад немінучай смерці.

Да 5 лістапада стужку можна пабачыць у сталічных кінатэатрах «Беларусь», «Аўрора» і ў сетцы «Silverscreen». Пазней атрымаць задавальненне ад прагляду фільму змогуць жыхары беларускіх рэгіёнаў:

4-5 лістапада – Полацк (прэмʼера – к-т «Радзіма» 4 лістапада 19:00)

з 9 лістапада – у гарадах Менскай вобласці і Магілёве

з 23 лістапада – у Горадні, Віцебску, Лідзе.

Глядзець кіно па-беларуску можна таксама і ў эфіры «Белсату». Напрыклад, сёння а 22:05 у праграме запланаваны мастацкі фільм «Павадыр» (Алесь Санін, 2013, Украіна).

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў