Сёння суд Чыгуначнага раёну Гомля вынес прысуд па справе былога начальніка Веткаўскага РАУС Уладзіслава Антоненка, які абвінавачваецца ў тым, што ўдарыў 15-гадовага падлетка. Суд прызнаў мужчыну вінаватым і аштрафаваў яго на суму 30 базавых велічыняў (690 рублёў).
Пра гэта паведамляе TUT.by.
Напярэдадні пракурор запрасіў для Антоненка пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 40 базавых велічынь (920 рублёў). Пры гэтым судзілі былога падпалкоўніка міліцыі па арт. 339 КК Рэспублікі Беларусь (хуліганства), які прадугледжвае да 3 гадоў пазбаўлення волі.
Былы начальнік РАУС цалкам прызнаў сваю віну, а пацярпелы бок падчас суду адмовілася ад прэтэнзіяў да абвінавачанага.
Інцыдэнт з удзелам начальніка Веткаўскага РАУС здарыўся 25 красавіка. У момант канфлікту міліцыянт знаходзіўся ў стане алкагольнага апʼянення. Мужчына ўдарыў падлетка кулаком у жывот і ў галаву. Калі на месца інцыдэнту прыбылі супрацоўнікі міліцыі, ён ударыў падлетка яшчэ раз у галаву.
КА, belsat.eu