У Беларусі заняпалі прамысловасць, транспарт і грамадскае харчаванне


Цягам першых чатырох месяцаў ВУП Беларусі ўпаў у параўнанні з адпаведным перыядам 2019 года. Пры гэтым моцна абваліліся паказнікі ў шмат якіх галінах, у той час як рост паказваюць толькі некаторыя з іх.

Паводле Белстату, валавы ўнутраны прадукт за студзень – красавік 2020 года ў бягучых цэнах склаў Br 41,1 млрд, або ў супастаўных цэнах 98,7 % да ўзроўню студзеня – красавіка 2019 года.

Hавiны
ВУП Беларусі не паслухаўся плану і знізіўся на 1,3 %
2020.05.18 18:28

Пры гэтым аб’ём прамысловай вытворчасці склаў 96,2 %:

  • у горназдабыўчай прамысловасці – 97,8 %,
  • апрацоўчай прамысловасці – 96 %,
  • забеспячэнні электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам – 96,3 %,
  • водазабеспячэнні; зборы, апрацоўцы і выдаленні адходаў, ліквідацыі забруджванняў – 101,5 %.

Арганізацыі ды ІП перавезлі 89,9 % грузаў адносна студзеня–красавіка 2019 года. Грузаабарот склаў 88,9 %.

Loading...

Loading…

Паслугамі пасажырскага транспарту ў першыя чатыры месяцы скарысталіся ў памеры 89,3 % да адпаведнага перыяду летась. Пасажыраабарот склаў агулам 85,6 %:

  • на чыгуначным транспарце – 71,3 %,
  • аўтобусным – 91,5 %,
  • паветраным – 89,7 %,
  • гарадскім электрычным і метрапалітэне – 86,4 %.

Але ў будаўнічай галіне аб’ём падрадных працаў вырас на 20 %, уведзенага ў эксплуатацыю жылля – на 6,1 %.

Hавiны
Даследнікі BEROC: «Самаізалявацца ад крызісу ў беларусаў не атрымаецца»
2020.05.15 13:07

Вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі склала ў параўнанні са студзенем – красавіком 2019 года ў супастаўных цэнах 105,2 %:

  • Вырашчана жывёлы і птушкі (у жывой вазе) 105 %,
  • Выраблена малака 105,2 %.

Аптовы тавараабарот склаў у супастаўных цэнах 89,7 %, а вось раздробны – 104,7 %, у тым ліку:

  • арганізацыяў гандлю – 106,3 %,
  • грамадскага харчавання – 88,8 %.

Вінаватыя каронавірус і стасункі з Расеяй

У каментары belsat.eu старэйшы аналітык «Alpari» Вадзім Іосуб патлумачыў падзенне адразу ў некалькіх галінах эканомікі наступствамі эпідэміі каронавіруса і крызісам у стасунках Беларусі ды Расеі.

«Вынік першых двух месяцаў года быў звязаны з адсутнасцю паставак нафты з Расеі. Гэта, відавочна, спрычынілася да змяншэння аб’ёму нафтаперапрацоўкі, транспартавання нафтапрадуктаў па трубапровадах – гэта адносіцца да транспартнай галіны і да змяншэння аптовага продажу нафтапрадуктаў», – адзначыў эканаміст.

Пасля да гэтага дадалася яшчэ і пандэмія каронавіруса.

«Людзі сталі пазбягаць наведвання розных установаў грамадскага харчавання. Людзі рэзка зменшылі карыстанне любымі паслугамі. Нават сталі менш купляць, апроч прадуктаў харчавання і тавараў першай неабходнасці. Адпаведна не патанулі толькі галіны, ніяк не звязаныя з вірусам», – мяркуе Вадзім Іосуб.

Гэтак, у адсутнасць каранціну працягвалася будаўніцтва. Сельская гаспадарка расце, бо людзі «працягваюць есці» і, магчыма, захоўваецца экспарт аграрных прадуктаў. Не ўпала таксама і тое, што адносіцца да інфарматыкі ды сувязі, падкрэсліў эканаміст. Усё астатняе скарацілася, дадаў ён.

Hавiны
«Вырашылі ахвяраваць змаганнем з інфляцыяй». Нацбанк зніжае стаўку рэфінансавання да 8 %
2020.05.13 12:48

МГ belsat.eu

Стужка навінаў