Не пад выбары. Лукашэнка загадаў павысіць заробкі ў рэгіёнах


Кіраўнік Беларусі 29 ліпеня разгледзеў кадравыя пытанні і даручыў новым кіраўнікам рэгіёнаў заняцца павышэннем заробкаў, хоць і не пад выбары, да якіх, тым не менш, ім трэба рыхтавацца. Пра гэта распавялі ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы.

У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка прызначыў Генадзя Салаўя старшынёй Гомельскага аблвыканкаму, а Анатоля Ліневіча – сваім памочнікам – інспектарам па Віцебшчыне.

Абноўлена
Лукашэнка прызначыў кіраўніка МУС і змяніў міністра аховы здароўя
2019.06.11 12:34

Ён таксама ўзгадніў прызначэнне кіраўнікоў у Глыбоцкі (ім стаў Аляксандр Шубскі), Шумілінскі (Віктар Гутараў), Жыткавіцкі (Аляксандр Сідарэнка), Кармянскі (Андрэй Турук), Валожынскі (Яўген Круковіч), Любанскі (Валерый Мельнік), Капыльскі (Сяргей Пілішчык), Горацкі (Аляксандр Бутараў), Кіраўскі (Міхаіл Гулы), Круглянскі (Сцяпан Палоннікаў), Асіповіцкі (Канстанцін Жыгуцкі) і Слаўгарадскі (Сяргей Міхалюта) райвыканкамы, а таксама ў адміністрацыю Першамайскага раёну Бабруйску (Віталь Уласевіч).

Апроч таго, Аляксандр Гур’янаў стане амбасадарам Беларусі ў Сан-Марына па сумяшчальніцтве, Дзмітрый Корчык – генеральным дырэктарам Беларускага металургічнага заводу, Аляксандр Асмалоўскі – старшынёй праўлення Беларускай універсальнай таварнай біржы, Аляксандр Кадлубай – намеснікам міністра адукацыі, Сяргей Несцяровіч – першым намеснікам міністра сувязі і інфарматызацыі, Андрэй Якабсон – намеснікам начальніка Беларускай чыгункі.

Людзі не любяць павышэння заробкаў пад выбары

Прызначаючы кіраўнікоў мясцовых органаў улады, Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад іх забяспечыць своечасовую выплату і рост заробкаў у рэгіёнах.

«Паспрабуйце зрабіць усё, каб гэты заробак быў калі не годны (усюды гэта не зробіш), дык умераны, каб людзі разумелі, што сёння ў іх такі заробак, заўтра пры пэўных умовах ён павінен быць вышэйшым. Абавязкова гэты прырост павінен быць», – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Разам з тым, паводле яго, павышаць заробкі пад выбары нельга – «людзі вельмі дрэнна ўспрымаюць, калі гэта робіш з нейкай палітычнай нагоды».

Hавiны
Сярэдні заробак у ІТ – большы за Br 4000
2019.07.24 18:35

Тым не менш, Лукашэнка сам прызнаў, што ў гэты і наступны год у Беларусі пройдуць дзве выбарчыя кампаніі. Таму ён даручыў чыноўнікам арганізаваць іх правядзенне »на годным узроўні«.

Кіраўнік дзяржавы таксама заявіў, што ў рэгіёнах людзі «разумеюць, падтрымліваюць цяперашнюю ўладу». Але ж разам з тым, паводле яго, «хапае крытыкі», таму трэба штосьці «падчысціць, падняць, не толькі ў аграгарадках і раённых цэнтрах».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў