«Не маю дастатковага заробку, і мне пра байкераў разважаць?» Апытанка пра моташоу Лукашэнкі


«Белсат» запытаўся ў мінакоў, ці варты байкерскі фестываль укладання грошай.

«Адназначна не варты, таму што на самой справе ёсць куды ўкладваць грошы. У нас вельмі складана цяпер на заводах, і ўвогуле ўся нашая эканоміка ляжыць», – адказала жанчына.

Малады хлопец станоўча ацаніў ідэю правядзення падобных фестываляў:

«Я падтрымліваю вылучэнне грошай з бюджэту на захапленні розных сацыяльных групаў».

Чытайце таксама >>> Цана «прэзідэнцкіх пакатушак»

Яшчэ адна жанчына мела больш радыкальнае меркаванне:

«Я не маю дастатковага заробку, каб забяспечыць сваю сямʼю. Таму я буду яшчэ пра байкераў разважаць?»

Больш адказаў – у відэа вышэй.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў