Не кранай, не гладзь, не кармі: у Расеі забаранілі кантактныя заапаркі. А ў нас?


З 2020 года ў Расеі ўступіць у сілу закон аб адказным абыходжанні з жывёлінамі. Ён уводзіць забарону на любы бізнес, мэта якога – «арганізаванне фізічнага кантакту з жывёлінамі».

Фактычна гэты закон зробіць нелегальнымі ўсе гэтак званыя кантактныя заапаркі.

У Беларусі падобны закон не могуць прыняць ужо шмат гадоў. Законапраект аб забароне кантактных заапаркаў ініцыявала беларускае Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а папраўкі ў яго ўнесла Мінпрыроды. Гэтыя міністэрствы займаюцца ўсімі пытаннямі звязанымі з дзікімі і хатнімі жывёлінамі.

«Нам невядома, калі закон будзе прыняты, ён пакуль не паступаў да нас на ўзгадненне, але праца па ім мае аднавіцца ў будучым годзе. Мы будзем адсочваць, каб гэтая норма ў законе захоўвалася і забарона на ўтрыманне дзікіх жывёлін уступіла ў сілу», – распавяла kp.by кансультант упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Мінпрыроды Таццяна Жэлезнова.

Аб’ектыў
Хто абараняе беларускіх жывёлаў?
2019.10.04 23:24

45 краінаў свету забаранілі кантактныя заапаркі і цыркі, бо яны становяцца прычынаю псіхічных пакутаў жывёлін.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў