«Не ўключайце тэлевізар!»: спосабы барацьбы з расейскай прапагандай


Бяскрыўдныя камеры і мікрафоны пераўтвараюцца ў бомбы, якімі забіваюць людзей ва Украіне. Рэцэпт бомбы просты: інфармацыю перамяшаць з фальсіфікацыяй і дадаць пафасу. Так прапаганда падрывае міжнародны аўтарытэт краіны і стварае атмасферу нестабільнасці ў грамадстве.

Медыяэксперт Аляксей Лявончык і рэдактар расейскамоўнай версіі парталу «Delfi.lt» Алег Ерафееў шукаюць разам з вядоўцамі адказ на пытанне: як не стаць ахвяраю інфармацыйнае вайны ды перамагчы ворага ў медыйнай прасторы?

«Расейская прапаганда – гэта не толькі «Русский мир». Гэта і іншыя заходнія краіны. Мэта адна – прыцягнуць на свой бок людзей, якіх дастаў мэйнстрым (быць супраць Расеі). Зрабіць тых, хто «за» – моднымі і крутымі. І гэта ўсё праз грошы, якія любяць канкрэтныя асобы і чые банкаўскія рахункі знаходзяцца ў швейцарскіх банках», – кажа Аляксей Лявончык.

«Мэта расейскай прапаганды зразумелая: каб як мага больш людзей падзялялі пункт гледжання з Расеяй. А гэта бы прыводзіла да дэстабілізацыі ў краіне, і калі яна ёсць, прасцей выкарыстоўваць іншыя інструменты», – адзначае Алег Ерафееў.

«Беларусы спажываюць расейскі кантэнт не таму, што хочуць, а таму што ён банальна лепшы ад беларускага», – дадае Аляксей Лявончык.

Адкуль беларусы чэрпаюць інфармацыю па канфлікце з Украінай?

Глядзіце праграму «Два на два» онлайн і ў архіве.

 

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў