Не дранікам адзіным. Беларускія кулінарныя скрэпы


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=e-nT0FaEepM&feature=youtu.be”][vc_column_text]Беларуская кухня – гэта ня толькі дранікі. На Фестывалі нацыянальнае кухні ў Парку гісторыі Сула каля Менску ў гэтыя выходныя паўстаў гасцінны сялянскі падворак – з каўбаскаю, тушанаю капустаю ды медавухай.

Са словаў кухараў, ні дранікі, ні калдуны ня ёсць стравамі гістарычна беларускімі – бульбу на нашую тэрыторыю завезлі толькі ў 18-ым стагоддзі дзякуючы апошняму каралю Рэчы Паспалітай Станіславу Панятоўскаму, а традыцыйныя калдуны – гэта невялікія пельмені з цыбуляю, якія прыйшлі да нас з татарскае кухні. А якія ж стравы былі спрадвеку ў беларусаў?

«Зараз я буду гатаваць чорную поліўку, гэта суп, што гатуецца з грудзінкай, гароднінай і свіной крывёю. Гэта вельмі традыцыйная беларуская страва. У свой час яго гатавалі калі хацелі адмовіць жаніху», – распавядае Аляксандр Чыкілеўскі з Гільдыі шэф-кухараў.

Арганізатары кулінарнага свята – а гэта праект «Фальварак сонца» і Парк Сула – не выпадкова абралі лістапад для супольнага пачастунку пад адкрытым небам, не баючыся магчымага кепскага надвор’я.

Гасцей у Суле сабралася гэтак шмат, што, каб пачаставацца шляхецкімі стравамі, даводзілася адстаяць зусім не шляхетную чаргу.

НХ, «Белсат»

Стужка навінаў