«Не быць юрыстам на дзяржаўнай службе». Звольніўся чыноўнік з адміністрацыі Лукашэнкі


Ён звальняецца з 14 жніўня

Працаўнік адміністрацыі дзейнага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі апублікаваў у Instagram інфармацыю пра сваё звальненне.

Намеснік начальніка ўпраўленне заканадаўства ў праваахоўнай і вайсковай сферах галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення адміністрацыі Лукашэнкі Арцём Праскаловіч апублікаваў фота заявы на імя кіраўніка ведамства Пятра Сяргеенкі з просьбай звольніць яго з 14 жніўня.

«Больш не лічу магчымым быць юрыстам на дзяржаўнай службе», – адзначыў чыноўнік у публікацыі.

Арцёму Праскаловічу 33 гады. У 2010 годзе ён скончыў юрыдычны факультэт БДУ.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў