«Не будзь дурнем!» У СМІ трапіў ліст Трампа да Эрдагана


Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп накіраваў ліст турэцкаму лідару Рэджэпу Таіпу Эрдагану ў сувязі з уварваннем Турэччыны ў Сірыю. Ліст апублікавала вядоўца канала Fox Business Трыша Рыган; пазней ягоны змест пацвердзілі ў Белым доме, паведамляе «Медуза».

У лісце Трамп заклікаў Эрдагана «скласці добрую здзелку».

«Ты не хочаш несці адказнасць за забойства тысяч людзей, а я не хачу несці адказнасць за знішчэнне турэцкай эканомікі – а мне давядзецца гэта зрабіць», – напісаў Трамп.

Ён заклікаў Эрдагана «не падводзіць увесь свет» і папярэдзіў, што ў гісторыі той застанецца «д’яблам, калі не адбудзецца нічога добрага». Ліст заканчваецца словамі:

«Не будзь упартым. Не будзь дурням! Пазваню табе пазней».

Пасланне датаванае 9 кастрычніка – менавіта ў гэты дзень Турэччына пачала ваенную аперацыю «Крыніца міру» на тэрыторыі Сірыі.

Аб’ектыў
«Ніякая сіла нас не спыніць!» Турцыя працягвае наступ на пазіцыі курдаў
2019.10.16 22:32
  • Мэта аперацыі «Крыніца міру» – выцясненне атрадаў курдскіх апалчэнцаў з паўночных раёнаў Сірыі. Прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган назваў аперацыю антытэрарыстычнай і заявіў, што яна накіраваная супраць «Ісламскай дзяржавы» і курдскіх узброеных фармаванняў.
  • Раней прэзідэнт Трамп вырашыў вывесці вайскоўцаў ЗША з гэтага рэгіёну і па сутнасці справы даў зялёнае святло ваеннай аперацыі турэцкай арміі супраць курдаў. Прадстаўнікі курдскіх атрадаў народнай самаабароны назвалі гэтае рашэнне «ударам у спіну». Трамп падвергнуўся крытыцы як унутры краіны, так і на міжнародным узроўні.
  • У рэгіёне, дзе Турэччына пачала сваю ваенную аперацыю, «Ісламская дзяржава» было разгромлена «Сіламі дэмакратычнай Сірыі» – ваеннай кааліцыяй, якая складаецца па большай частцы з сірыйскіх курдаў. У разгар вайны з «ІД» менавіта курдаў ЗША лічылі сваймі галоўнымі саюзнікамі, забяспечвалі іх зброяй і прыкрыццём з паветра.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў