«Не бачу таго кроку, здзейсніўшы які, змагу па-сапраўднаму дапамагчы». Праз дзень Дар'я Домрачава адказала на крытыку


Дар’я Домрачава, Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі.
Фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum

Біятланістка і Герой Беларусі Дар’я Домрачава пракаментавала збіццё свайго брата супрацоўнікамі міліцыі. Амаль суткі Домрачава захоўвала маўчанне і не каментавала жорсткае затрыманне брата. 13 кастрычніка яна апублікавала пост у сябе на старонцы ў Facebook.

«Калі нешта робіш, прадпрымаеш нейкія крокі, важна разлічваць на вынік. Я абсалютна дакладна разумею, што мой публічны гнеў не вырашыць грамадскіх праблем. Магчыма, гэта дапаможа самасцвердзіцца ў вачах іншых, тых, хто выказваецца, атрымаць чыёсьці адабрэнне, магчыма, на душы стане лягчэй, але да мэты дакладна не прывядзе. Мы ўсе бачым, што ў краіне праблемы, а каб спрыяць іх вырашэнню, няма карысці ў скалынанні паветра агрэсіўнымі словамі з аднаго боку і, абсалютна дакладна, марна з другога боку звальняць, арыштоўваць і дубасіць людзей на вуліцах… не важна, тых, якія выпадкова апынуліся ў “гарачых” месцах або наўмысна, тваіх, нечыіх блізкіх ці не – усё аднолькавыя.

Фота
Мікіта Домрачаў падзяліўся фотаздымкамі пасля брутальнага затрымання міліцыянтамі
2020.10.12 14:34

Пакуль відавочна, што ўсе падобныя дзеянні толькі яшчэ больш раз’юшваюць супрацьлегласці, пагаршаюць сітуацыю і напальваюць абстаноўку. На гэты момант я пакуль не бачу таго свайго кроку, здзейсніўшы які, змагу па-сапраўднаму дапамагчы вырашэнню праблем у краіне. А вось з боку дзяржаўных органаў, каб урэгуляваць сітуацыю і вырашыць праблемы людзей, павінны знайсціся ідэі цікавей, чым «завалілі/арыштавалі/звольнілі». Не ў першабытным жа стагоддзі жывем… людзі хочуць быць пачутымі. Трэба ўсім супакоіцца і ўсё абмеркаваць, магчыма, гэта наблізіць да запаветнай мэты – справядлівай, мірнай, спакойнай, прыгожай, краіне, што развіваецца… Ва ўсіх гэтая мэта такая?»

Мікіту Домрачава вельмі жорстка затрымалі 11 кастрычніка ў Менску у раёне вуліцы Зыбіцкай. Ён ехаў на ровары, ніякай сімволікі пры сабе не меў. З РУУС яго на хуткай даставілі ў больніцу, раніцай ён адмовіўся ад шпіталізацы ды паехаў дадому.

Hавiны
Надзея Скардзіна ў Instagram: «Ненавіджу вас, АМАП!»
2020.10.12 15:40

АА/МВ belsat.eu

Стужка навінаў