НБУ адмовіў беларускаму алігарху Мікалаю Вараб'ю ў набыцці ўкраінскага «БТА Банк»


Нацыянальны банк Украіны (НБУ) не дазволіў беларускаму бізнесоўцу Мікалаю Варабʼю набыць украінскую «дачку» казахстанскага «БТА банку». Прычына адмовы – дзелавая рэпутацыю беларускага алігарха, паведамляе прэсавая служба НБУ.

Нацыянальны банк Украіны не дазволіў продаж мясцовага «БТА Банка» беларускаму алігарху Мікалаю Варабʼю. Раней Антыманапольны камітэт Украіны ўхваліў гэтую ўгоду. У сваю чаргу Нацбанк адзначае, у дачыненні да Мікалая Варабʼя ЕЗ увёў персанальныя санкцыі, таму дзелавая рэпутацыя бізнесоўцы не зʼяўляецца бездакорнай.

«У адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўна-прававых актаў Нацыянальнага банку, увядзенне санкцыяў у дачыненні да асобы зʼяўляецца падставай страты ім бездакорнай дзелавой рэпутацыі на працягу тэрміну дзейнасці санкцыяў і трох гадоў пасля іх адмены», – гаворыцца ў паведамленні рэгулятара.

Акрамя таго, ва ўзгадненні адмоўлена з-за недахопу дакументаў, якія пацвярджаюць фінансавы стан заяўніка і крыніцы яго сродкаў.

Алігарх Мікалай Варабей трапіў пад санкцыі ЕЗ. 17 снежня Брусель прыняў трэці пакет санкцыяў, які закрануў фізічныя і юрыдычныя асобы з Беларусі, якія датычныя да гвалту супраць мірных грамадзянаў.

Расследaванні
Бізнес на Мальце, сямейныя актывы ў Аўстрыі і санкцыйны манеўр. Распавядаем пра алігарха Вараб’я
2020.12.24 07:00

 

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў
Стужка навінаў