Названая галоўная версія прычыны прарыву дамбы ў Расеі


Наступствы прарыву дамбы. Фота: 24.mchs.gov.ru

У рамках расследавання прычынаў прарыву дамбу ў Краснаярскім краі Расеі затрыманы дырэктар, начальнік і майстар горнага ўчастка золатаздабывальнага прадпрыемства ТАА «Сисим». Пра гэта паведамілі ў Следчым камітэце РФ.

У Расеі затрымалі падазраваных у датычнасці да прарыву дамбы

З прычыны здарэння ўзбуджаная крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 216 КК РФ (парушэнне правілаў бяспекі пры вядзенні работ, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб).

У офісе золатаздабывальнага арганізацыі праведзеныя ператрусы, канфіскаваная тэхнічная дакументацыя. Прыярытэтнай версіяй лічацца парушэнні пры здабычы золата.

У Расеі праз прарыў дамбы загінулі 13 чалавек

Раніцай 19 кастрычніка на ўчастку нетраў, дадзеных ТАА «Сисим» для здабычы карысных выкапняў, прарвала насып вадаёма золатаздабывальнай арцелі. У выніку сель вышынёй чатыры-пяць метраў затапіў два інтэрнаты ў працоўным пасёлку Шчацінкіна Курагінскага раёну. Ахвярамі трагедыі сталі 15 чалавек, лёс шасцярых не вядомы.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары