Назвалі верагодную прычыну смерці Дэцла


Цяпер папярэдняй прычынай смерці спецыялісты называюць сардэчную паталогію.

Паводле крыніцы, блізкай да сітуацыі, «судмедэксперты ўзялі ўсе магчымыя аналізы – на алкаголь, на таксічныя рэчывы», аднак «пакуль не правядуць поўнага аналізу, дакладнай прычыны высветліць немагчыма».

Таксама жонка Кірыла Талмацкага Юлія ў сваім Instagram напісала, што прычынай смерці сталі праблемы з сэрцам.

«Бог забраў каханага чалавека», – напісала яна, дадаўшы ў каментарах, што ў мужа спынілася сэрца.



Артысту стала дрэнна ў ноч на 3 лютага пасля канцэрту ў клубе «Пош» у Іжэўску. Ён страціў прытомнасць у грымёрцы. Лекары хуткай дапамогі канстатавалі смерць.

ВІДЭА
«Голодные люди, сытая власть. Водка по-прежнему стоит гроши». Лепшыя трэкі Децла
2019.02.03 16:46

ДР belsat.eu

Стужка навінаў