Назіральнікі Парламенцкай асамблеі АБСЕ не прыедуць на прэзідэнцкія выбары ў Беларусі


Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Гэта звязана з эпідэміялагічнай сітуацыяй у краіне.

Парламенцкая асамблея АБСЕ не здолее накіраваць назіральнікаў на прэзідэнцкія выбары ў Беларусь. Аб гэтым БелТА паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі ў міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных.

Андрэй Савіных
Андрэй Савіных.
Фота: http://house.gov.by/

Андрэй Савіных падкрэсліў, што беларускія парламентарыі зацікаўленыя ў тым, каб запрасіць на выбары калегаў. Аднак тыя ўжо адказалі, што не здолеюць прыехаць.

«Гэта звязана з эпідэміялагічнай сітуацыяй», – патлумачыў ён.

Аднак ён выказаў надзею, што атрымаецца запрасіць парламентароў з СНД або на двухбаковай аснове.

Сёлета прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 9 жніўня. Агулам выбарчыя камісіі акрэдытавалі 33 579 назіральнікаў.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў