Назіральнікі ад «Права выбару»: Яўка не адбылася на 5 акругах, зафіксаванае 731 парушэнне


Паводле дадзеных назіральнікаў, на 5 акругах з 9, дзе прысутнічалі іхныя прадстаўнікі, яўка не адбылася. Усяго падчас працэсу галасавання і падліку галасоў было зафіксавана 731 парушэнне.

Інфармацыю пра вынікі назірання агучыў адзін з каардынатараў «Права выбару» Аляксей Сігаеў. Паводле яго, цягам назірання яны абапіраліся на прынцыпы непрырыўнасці, у выпадку парушэнняў адразу рыхтавалі скаргі і імкнуліся дасягнуць максімальнай медыйнасці.

«Галоўная мэта нашай кампаніі – правесці ў Беларусі выбары ў адпаведнасці з заканадаўствам і міжнароднымі стандартамі», – адзначыў Сігаеў.

Фота: Belsat.eu

Прадстаўнікі «Права выбараў» назіралі на 9 акругах і сёння маюць «сто адсоткаў упэўненасці, што на 5 акругах яўка не адбылася». Дадзеныя па 2 акругах цяпер удакладняюцца, бо там назіральнікі былі выдаленыя ў апошні момант перад падлікам бюлетэняў. Яшчэ на адной акрузе лічба яўкі склала «блізкую да 50 %».

Самая вялікая розніца паміж дадзенымі камісіі і назіральнікаў па яўцы аказалася на Магілеўскай -Ленінскай акрузе №84 (Магілёў) – 35 % разыходжання.

Справка
17 лістапада ў Беларусі прайшлі выбары ў Палату прадстаўнікоў 7-га склікання. Паводле ЦВК, яўка на іх склала 77,22 %, выбары былі прызнаныя сапраўднымі. Ніхто з незалежных або апазіцыйных кандыдатаў не прайшоў.

Агулам назіральнікі зафіксавалі 731 парушэнне, падалі 622 скаргі (з іх толькі 341 за асноўны дзень галасавання 17 лістапада). 97 назіральнікаў былі прымусова выдаленыя з выбарчых участкаў.

Hавiны
Сярод новых дэпутатаў 40 % – жанчыны
2019.11.18 09:31

Асноўнымі парушэннямі каардынатары «Права выбару» называюць адсутнасць адкрытага падліку бюлетэняў, масавае выдаленне назіральнікаў (асабліва перад падлікам), забарона рабіць копіі пратаколаў, у тым ліку з прымяненнем фізічнай сілы з боку чальцоў камісіяў.

Паводле словаў юрыста кампаніі Вольгі Кавальковай, як мінімум 9 экс-кандыдатаў у дэпутаты сёння пададуць адпаведныя скаргі ў ЦВК. Яна дадала, што «Права выбару» таксама неўзабаве накіруе вынікі назірання ў ЦВК і ў будучыні будзе дамагацца зменаў у выбарчае заканадаўства.

«Адкрыты падлік галасоў павінен быць замацаваны заканадаўча, каб пазбегнуць маніпуляцыяў камісіяў», – сказала Кавалькова.

КА Belsat.eu

Hавiны
За месяц да выбараў «Белсат» угадаў 101 са 110 будучых дэпутатаў
2019.11.18 07:13
Стужка навінаў