Назіральнікі АБСЕ на Данбасе скардзяцца на сексуальныя дамаганні з боку баевікоў ЛНР


У спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ заяўляюць аб тым, што іх супрацоўніца падвергнулася сексуальным дамаганням з боку ўзброенага сепаратыста ў Луганскай вобласці.

Баявік пагражаў жанчыне, што не дазволіць патрулю назіральнікаў рухацца ва ўсходнім кірунку з Пятроўскага ў Раздольнае, пакуль яго патрабаванні не будуць задаволеныя. Патруль АБСЕ ў выніку пакінуў гэты раён па іншым маршруце, паведамляюць назіральнікі ў справаздачы ад 6 траўня.

У АБСЕ адзначаюць, што доступ місіі да многіх тэрыторыяў канфлікту на Данбасе застаецца абмежаваным.

Раней, 23 красавіка, на тэрыторыі падкантрольнай баевікам ЛНР аўтамабіль АБСЕ падарваўся на міне. Загінуў медыцынскі работнік (грамадзянін ЗША), яшчэ два чалавекі атрымалі раненні. ЗША і Еўразвяз заклікалі правесці расследаванне.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў