Назіральнік за выбарамі Пятро Маркелаў: пра вошай на Акрэсціна, апазіцыю і легалайз


Падчас мінулых выбараў у Палату Прадстаўнікоў ён быў назіральнікам на ўчастку №286 99-й акругі і даверанай асобай кандыдата Стаса Шашка. За патрабаванне перакліку галасоў яму прысудзілі 14 содняў арышту, якія ён правёў у бруднай камеры з вошамі. Belsat.eu паразмаўляў з адным з заснавальнікаў «Legalize Belarus» Пятром Маркелавым.

Пятро Маркелаў пасля 14-дзённага арышту.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Пачатак дзейнасці і першае затрыманне

Яшчэ ў 2006 годзе, калі мне было 12 гадоў, мне бацькі перадавалі ежу на Плошчу. Мы хадзілі ва ўправу БНФ, дзе бралі налепкі «За Свабоду!», «За Мілінкевіча!», а я іх расклейваў. Тады ж мяне ўпершыню затрымалі.

Каля ўправы знаходзілася акадэмія МУС, ну я і наляпіў стыкер на слуп побач. Выбягае міліцыянт, а ў мяне поўная торба гэтых налепак. Затрымалі і кажуць: «Ну, даставай усё, што ёсць», я дастаў толькі невялічкую частку, а астатняе нават не паказваў, а ён кажа: «Дык гэтым можна ўвесь Менск абклеіць!» І проста адпусціў. А я пайшоў далей абклейваць увесь Менск.

 

Сябры прыйшлі сустрэць Пятра Маркелава пасля 14 дзён арышту.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Як з’явіўся «Legalize Belarus» і чым яны займаюцца?

Усё пачалося з таго, што ў 2016 годзе актор Купалаўскага тэатру Арцём Бародзіч атрымаў 5 гадоў калоніі за 26 грам канабісу ў лядоўні. Не было аніякіх доказаў збыту, а яго калегі казалі пра яго толькі станоўча. Мы паехалі на Hanfparade (штогадовы парад за легалізацыю марыхуаны, які праходзіць у Берліне – заўв. Belsat.eu), дзе са сцэны распавялі пра сітуацыю з Бародзічам. Тады гэта яшчэ не было стартам кампаніі, але нас хвалявала гэтая тэма.

Я сам часам ужываю псіхаактыўныя рэчывы і, вядома, не хачу сесці нават на нейкі час і наагул быць пакараным за тое, што ўжываю. Гэта мой выбар – ужываць канабіс або не. Гэта не гвалтоўнае злачынства і наагул не павінна карацца.

Hавiны
Міністэрства інфармацыі заблакавала сайт Пятра Маркелава legalize.by
2018.05.18 19:39

Трэба ўнесці змены ў закон, каб чалавека проста не маглі асудзіць па артыкуле 328 [[Арт. 328 КК РБ «Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў». – Belsat.eu]. Бо гэта не нармальна, так судзіць чалавека за злачынства, дзе няма ахвяраў.

Як думаеш, калі-небудзь у Беларусі легалізуюць марыхуану?

Упэўнены, што гэта адбудзецца. Калісьці.

Маркелаў частуе сяброў хлебам, якім яго кармілі на «соднях».
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Парламенцкія выбары, фальсіфікацыі і Ярмошына

На выбарах у Палату Прадстаўнікоў, вы былі даверанай асобаю кандыдата ў дэпутаты ад «Моладзевага Блоку» – Стаса Шашка. Калі аб’ектыўна, ён меў шанцы на перамогу?

Цяжка сказаць. У «Моладзевага блоку» было мала рэсурсаў на гэтыя выбары, але была актыўная праца ў студэнцкіх інтэрнатах і акурат участак №286, дзе я быў назіральнікам, знаходзіўся ў інтэрнаце, дзе мы актыўна працавалі.

Hавiны
«У парламенце бачу сябе стопудова». Стас Шашок пра выбары, «Legalize» і фэйкавыя акаўнты МУС
2019.11.21 10:56

Мы бачылі, што Стас перамагае, а калі лісты перадалі старшыні камісіі, яна зрабіла выгляд, што нешта палічыла, панаціскаўшы на калькулятар і абвесціла вынікі: каля 400 – за праўладнага кандыдата, каля 200 – за другога і за Стаса – 46.

Як толькі абвесцілі вынікі, мы адразу пачалі патрабаваць пераліку галасоў, я пачаў здымаць спачатку на тэлефон, а потым пусціў стрым. Там прысутнічалі праўладныя назіральнікі, якія адразу ж пачалі крычаць і перашкаджаць здымаць. Яны не ўдзельнічалі ў назіранні, іх мэта з самага пачатку была не назіраць за выбарамі, а назіраць за назіральнікамі.

Выбары ў Беларусі: свая атмасфера

Чакалі спакойных і нудных выбараў? Не выйшла. Паглядзіце, відэа і стрымы назіральнікаў. Зафіксавана 731 парушэнне.Падрабязней тут: https://naviny.belsat.eu/news/naziralniki-ad-prava-vybaru-yauka-ne-adbylasya-na-5-akrugah-zafiksavanae-731-parushenne/

Opublikowany przez Белсат TV Poniedziałek, 18 listopada 2019

На наступны дзень кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што вашыя патрабаванні былі незаконнымі, а міліцыянты павялі сябе слушна. Ці змянілася неяк вашае стаўленне да яе пасля гэтых слоў?

Ніяк. Яна ж сказала, што ёй час сыходзіць на пенсію. Але, не думаю, што гэта нешта зменіць. Калі казаць па сутнасці, то «дробнае хуліганства» мае на ўвазе парушэнне грамадскага парадку, ці парушэнне нармальнай дзейнасці ўстановы. Ніякай нармальнай дзейнасці выбарчай камісіі там не было.

ВІДЭА
Актывістам кампаніі «Legalize Belarus» Пятром Маркелавым зацікавіўся аддзел барацьбы з наркагандлем
2018.02.19 14:25

Затрыманне і Суд

На выбарчы ўчастак прыехала міліцыя і вас затрымалі. Ці не баяліся вы, што ў той момант падкінуць наркотыкі? Вы ж актыўны прыхільнік легалізацыі?

Так, мяне часта гэта пытаюцца. Пакуль, напэўна, гэта не самая распаўсюджаная практыка ў Беларусі і, калі баяцца, то ўвогуле можна з’ехаць з Беларусі, каб сябе ад гэтага засцерагчы. Заўсёды ёсць рызыкі, мы спрабуем іх неяк мінімізаваць, абыходзіць і сачыць за бяспекай. Трэба сачыць за тым, што кажаш.

Фота
Суд за «канапляную каляду»: Пётр Маркелаў прыйшоў з кіём з выяваю канопляў
2018.01.18 09:57

14 содняў былі нечаканым прысудам?

Я спадзяваўся на штраф ад 30 да 50 базавых [ад 829,5 да 1275 руб. – Belsat.eu]. Звычайна даюць штрафы, калі кожны тыдзень не заклікаць на Плошчу. Але тут здаецца кінуліся выконваць вусны прыказ Лукашэнкі: пакараць усіх, хто прымушае маіх людзей «стрэсаваць», ці як там ён сказаў?

Сам працэс быў проста цыркам, настолькі адкрытым, што не было ніякіх сведкаў з боку абвінавачання, ніхто не прыйшоў – ні сябры камісіі, ні тыя, хто мяне затрымліваў. У мяне быў абаронца, былі пададзеныя хадайніцтвы, але гэта ніяк не паўплывала на суддзю.

Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў, Менск. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

Антысанітарыя і здзекі на Акрэсціна

Калі вы адбывалі арышт, вашая маці паведамляла журналістам, што ў камеры на Акрэсціна была антысанітарыя і вошы. Якія ўвогуле ўмовы ўтрымання?

На другі-трэці дзень мяне перавялі ў іншую камеру, дзе знаходзіліся бесхацінцы – было брудна і пах такі, што немагчыма знаходзіцца. Я, асабіста, вошай не бачыў, але іншыя казалі, што яны там ёсць.

Hавiны
Маці Пятра Маркелава: «У сынавай камеры – вошы, антысанітарыя»
2019.12.12 19:13

Са мной сядзеў чалавек, якога затрымалі за знаходжанне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане. Ён грукаў у дзверы, прасіў, каб яго з гэтай камеры перавялі, папрасіў у ахоўніка анучу, намачыў яе вадою, каб праз яе дыхаць. Там быў чалавек, чыё адзенне было цалкам прасякнутае спаражненнямі.

Практычна двое сутак я правёў без матраца, ляжаў на металічных пласцінах, а раніцай ахоўнікі прыйшлі і вывернулі ўсе мае рэчы на ​​падлогу – і ўся ежа, якая ў мяне была, апынулася на бруднай падлозе. У мяне забралі асадку і вырвалі паперы з маймі запісамі, я пазбавіўся магчымасці пісаць скаргі і лісты, але іх і так, хутчэй за ўсё, не перадавалі. Пасля гэтага я папрасіў, каб выклікалі адваката.

Ці былі яшчэ нейкія здзекі з боку супрацоўнікаў ЦІП?

Калі мяне адпускалі, супрацоўнік ЦІПу ўзяў усе мае рэчы, адкрыў кожную торбу і раструсіў усю ежу на брудны стол, туды ж брудную бялізну, усё гэта змяшаў і сказаў «Забірай». Ну, што гэта такое? Гэта здзек. Быццам бы дробязь, але праз гэткія дробязі знаходжанне там становіцца невыносным. Ужо лепей на зоне пасядзець, чым у ЦІПе.

Hавiны
Актывіст Пятро Маркелаў на волі пасля 14 содняў арышту. ФОТА
2019.12.23 12:12

Калі вы былі на Акрэсціна, то некалькі дзён да вас не магла трапіць адвакатка Альвіна Мінгазава. У інтэрнэце хадзілі чуткі, што вас збілі і супрацоўнікі спецыяльна не пускалі адваката, каб не было бачна пабояў. Ці гэта праўда?

Мне перадалі, што адвакат спрабуе патрапіць. Я пытаўся ў супрацоўнікаў ізалятару, чаму не пускаюць адваката. А яны мне кажуць, што адвакат не прыходзіць. А ёй кажуць, што занятыя ўсе кабінеты для сустрэчаў. Наконт сінякоў – гэта не праўда. Магчыма, яны хацелі, каб усе панерваваліся. Збіцця не было, фізічнага гвалту не было, але тое пра што я кажу, таксама не з’яўляецца нормаю.

Пасля таго, як адвакат змагла да мяне патрапіць, пачаліся штодзённыя праверкі ўсяго ЦІПу. Санстанцыя прыязджала, у камеру заходзілі людзі, цікавіліся ці ўсё нармалёва. Пачалі касіць траву, фарбаваць сцены, рамонт рабіць. Было б добра, калі б гэта не было часова і не абмяжоўвалася касметычнымі зменамі.

Hавiны
Пятру Маркелаву дазволілі атрымаць перадачу, але дагэтуль не пускаюць адваката
2019.12.17 12:25

Ці будзеце накіроўваць скаргі на ўмовы ўтрымання?

Мы адправім скаргу, усе рэчы пра якія я кажу, можна праверыць, бо ў кожнай камеры стаяць відэакамеры і ў зоне для шпацыру таксама.

Калі вы былі на Акрэсціна вам уручылі яшчэ адну позву ў суд. За што?

Да мяне прыйшоў міліцыянт Янчанка (такое адчуваньне, што ён курыруе справы ўдзельнікаў Legalize Belarus), і ўручыў мне позву. У ім было напісана, што я браў актыўны ўдзел у няўзгодненым мітынгу 7 снежня, але я проста фатаграфаваў.

Што вам могуць за гэта прысудзіць?

Я спадзяюся, што гэта будзе штраф, а не содні. Бо хацелася б правесці Новы Год на волі. Суд будзе 27 снежня.

ВР/ІР, фота Ірына Арахоўская Belsat.eu

Стужка навінаў