Назарбаеў загаварыў пра неталерантных казахстанцаў, якіх трэба перавыхаваць


Тры чвэрці жыхароў Казахстану талерантныя, мяркуе прэзідэнт Нурсултан Назарбаеў.

Веданне трох моваў не зʼяўляецца чыімсьці капрызам, гэта жыццёвая неабходнасць, мяркуе прэзідэнт Казахстану. Пра гэта ён заявіў на ўчорашнім святкаванні Дня ўдзячнасці.

«Дзяржаўная мова – мову народа, дзе мы ўсе жывем, трэба ведаць. Мы павінны ведаць ангельскую мову, бо гэта мова навукі, інавацыяў. І трэба ведаць расейскую, на якой мы навучыліся гаварыць і разумеем адзін аднаго, і мова нашага вялікага суседа», – заявіў кіраўнік Казахстану.

Акрамя таго ў сваёй віншавальнай рэчы ён прысвяціў увагу і пытанню талерантнасці. На думку Нурсултана Назарбаева, казахстанцы «у асноўным, а гэта значыць 75 %, талерантныя».

«Астатніх 25 % мы перавыхаваем, я думаю», – адзначыў прэзідэнт.

НМ, belsat.eu, паводле Forbes.kz

Стужка навінаў