Назарбаеў распавёў, што Трамп хоча перанесці перамовы па Данбасе з Менску


Перамовы па ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны могуць быць перанесены з Менску ў іншае месца. Пра гэта ў чацвер, 18 студзеня, паведаміў прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў на прэс-канферэнцыі ў Нью-Ёрку.

Паводле Назарбаева, які наведаў ЗША з афіцыйным візітам, з падобнай прапановай выступіў прэзідэнт Доналд Трамп. «Менск-1 застопарыўся, у тупіку», – падкрэсліў Назарбаеў, дадаўшы, што адчуваецца патрэба ў новым дыялогу.

«Увогуле гэта першапачаткова павінна было быць у Казахстане… Дамовіліся, што ў гэтым напрамку будзем працаваць», – падкрэсліў ён.

Пры гэтым адным з асноўных пытанняў можа стаць увядзенне «блакітных касак» у Данецк і Луганск, указаў прэзідэнт Казахстана.

ІІ, belsat.eu, паводле DW

Стужка навінаў