«Назад не вернешся». Лукашэнка прыгразіў медыкам, якія едуць працаваць у Польшчу


Аляксандр Лукашэнка заявіў, што беларускія медыкі, якія паедуць працаваць у Польшчу, не змогуць вярнуцца назад. Пра гэта паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

«Вось і ўся казка пра прыгожага жыцця. Асабліва просяць нашых лекараў прыехаць у Польшчу, каб дапамагчы насельніцтву і дзяржаве ў барацьбе з кавідам. Хачу папярэдзіць: лішніх лекараў у нас няма. Нам самім трэба лячыць нашых людзей. Але, кіруючыся сваім прынцыпам, мы нікога трымаць не будзем. Аднак трэба разумець: з’ехаў – назад не вернешся, там будзеш працаваць і зарабляць тыя вялікія грошы, за якімі паехаў», – падкрэсліў ён на нарадзе па барацьбе з віруснымі інфекцыямі.

Лукашэнка звярнуў увагу, што гэта не пагроза, а загад для ўрада.

«Таму ўсіх трэба ставіць на месца, нікому не перашкаджаючы ў выпадку, калі ён хоча вялікага рубля ці ў яго пазелянелі вочы ад валюты», – дадаў ён.

Застаецца незразумелым, што меў на ўвазе Лукашэнка, кажучы «назад не вернешся»: ідзе гаворка пра забарону на працу ў беларускай сістэме аховы здароўя або пра забарону вяртацца на радзіму.

Размова
Доктарка Лідзія Тарасенка: Масавы ад’езд медыкаў – таксама забастоўка
2020.10.27 08:35

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў