Наяўнасць пазыкаў перашкаджае людзям рацыянальна мысліць


Зацяжная жыццё з пазыкамі не толькі пагаршае псіхалагічны стан чалавека, але і ўплывае на якасць рашэнняў, у тым ліку фінансавых. Да такой высновы прыйшлі навукоўцы з Нацыянальнага ўніверсітэту Сінгапуру.

Яны адзначаюць, што той, хто змог вырвацца з гэтага заганнага круга, у будучыні стане распараджацца сваім жыццём больш рацыянальна.

Даследаванне праводзілася на працягу трох гадоў. Рэспандэнтамі сталі каля 200 асобаў, якія набралі пазык настолькі, што давялося звяртацца па сацыяльную дапамогу, піша «Расейская газета».

Навукоўцы правялі тэставанне ўдзельнікаў праграмы да таго, як тыя выплацілі свае пазыкі, і пасля выплаты. Вымяралі ўзровень трывожнасці, кагнітыўныя здольнасці і якасць сваіх фінансавых рашэнняў. У выніку, праз тры месяцы, калі частка пазык была выплачана, людзі адчувалі сябе больш упэўнена і лепш распараджаліся фінансамі, паведамляе News.ru.

Удзельнікі тэстаў атрымалі аднолькавыя сумы, але памер пазык ва ўсіх быў розны. І чым большая яго доля ліквідавалася, тым лепш былі ўсе паказнікі.

Даследчыкі зрабілі выснову, што палітычныя меры, накіраваныя на барацьбу з галечай павінны быць накіраваныя на памяншэнне фактараў, якія ўплываюць на псіхалагічную ўстойлівасць людзей. Цяпер спецыялісты ўжываюць атрыманыя вынікі, каб знайсці інавацыйныя рашэнні, якія могуць дапамагчы бедным.

Hавiны
На якія мэты беларусы бяруць хуткія спажывецкія крэдыты
2019.03.02 15:15

СК belsat.eu

Стужка навінаў