Навукоўцы вырасцілі чалавечае вуха на спіне пацука


Каб дасягнуць мэты, даследнікі Кіёцкага і Такійскага ўніверсітэтаў бралі ствалавыя клеткі чалавека і змяшчалі іх у маленькія трубкі, якія маюць форму чалавечага вуха і размешчаюцца на спіне жывёліны.

Стварэнне «вуха» заняло два месяцы.

Спецыялісты ўпэўнены, што дадзеную тэхналогію можна будзе выкарыстоўваць для дапамогі людзям з прыроджанымі дэфектамі асобы, а ўжо праз пяць гадоў «вытворчасць» вушэй можна будзе зрабіць масавым.

ДР, belsat.eu паводле japantoday.com

Стужка навінаў