Навукоўцы на чале з Марзалюком стварылі падручнік па гісторыі беларускай дзяржаўнасці


Падручнік па гісторыі беларускай дзяржаўнасці для ВНУ распрацавалі навукоўцы пад кіраўніцтвам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ігара Марзалюка. Плануецца, што да пачатку новага навучальнага года кнігу выдадуць і прэзентуюць. Пра гэта піша БелТА.

Марзалюк адзначае, што гісторыя беларускай дзяржаўнасці – гэта «наватарскі курс» у ВНУ.

«Над ягоным стварэннем працавалі лепшыя гісторыкі і філосафы краіны. У кнізе мы раскрылі ўсю гісторыю станаўлення беларускай дзяржавы», – распавёў ён.

На гэтым тыдні рукапіс падручніка была адпраўлена ў Міністэрства адукацыі. Будучы падручнік па гісторыі беларускай дзяржаўнасці займае каля чатырохсот старонак. Кніга стане асновай новага курсу па гісторыі беларускай дзяржаўнасці, які будзе выкладацца ва ўсіх ВНУ.

Кніга складаецца з трох частак. Першая частка прысвечана гісторыі дзяржаўных утварэнняў. Аналізуецца працэс іх узнікнення і развіцця на тэрыторыі Беларусі і роля ў фармаванні беларускай дзяржаўнасці, паказаныя ўсе гістарычныя формы дзяржаўнасці: ад Полацкага і Тураўскага княстваў да БССР і сучаснай Беларусі. У другім раздзеле распавядаецца пра станаўленне і развіццё інстытутаў улады. Аналізуюцца формы выканаўчай улады – ад чыноў княжацкай адміністрацыі да сучаснага ўраду, а таксама інстытут кіраўніка дзяржавы – ад князёў да прэзідэнта. Падрабязна распісаная гісторыя станаўлення судовай улады. Трэцяя частка змяшчае асновы беларусазнаўства. Яна прысвечана этнічнай і канфесійнай гісторыі краіны і сучаснай нацыянальнай палітыцы дзяржавы.

Праца над падручнікам вялася паўгода. Кіраваў праектам доктар гістарычных навук Ігар Марзалюк. У аўтарскі калектыў увайшлі дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Вадзім Гігін, рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя А.А. Куляшова Дзяніс Дук, прафесар кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ Сяргей Ходзін, дэкан гістарычнага факультэта БДУ Аляксандр Каханоўскі, дырэктар Дзяржаўнага інстытуту кіравання і сацыяльных тэхналогіяў БДУ Пётр Брыгадзін, дацэнт кафедры гісторыі Расеі БДУ Сцяпан Темушэв і іншыя.

Hавiны
Лукашэнка ўзнагародзіў Ігара Марзалюка ордэнам
2019.11.22 18:45

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў