Навукоўцы не разабраліся, чаму коронавірус не кранае дзяцей


Сярод тых, хто заразіўся новым каронавірусам няма людзей старэйшых за 15 гадоў. І навукоўцы не ведаюць, чаму дзеці не становяцца ахвярамі віруса 2019-nCoV.

Пра адсутнасць смяротных выпадкаў пасля заражэння каронавірусам сярод дзяцей гаворыцца ў даследаванні, апублікаваным у навуковым часопісе «New England Journal of Medicine».

Кітайскія навукоўцы выказалі здагадку, што дзеці менш схільныя да заражэння, бо іхная імунная сістэма працуе лепш.

Новы каронавірус падобны на той, які ў 2002-2003 гадах выклікаў усплёск атыповай пнеўманіі. Тады сярод больш чым 8000 пацыентаў было толькі 80 лабараторна пацверджаных выпадкаў хваробы сярод дзяцей і яшчэ ў 55 былі сімптомы атыповай пнеўманіі. Пазней высветлілася, што атыповая пнеўманія ў дзяцей да 12 гадоў працякала значна лягчэй, чымся ў дарослых. Тады быў зафіксаваны толькі адзін выпадак перадачы віруса ад дзіцяці іншай асобе.

Абноўлена
«The Global Times» паведаміў пра смерць лекара, які папярэджваў аб каронавірусе. Інфармацыю зняпраўдзілі
2020.02.06 19:32

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў