Навукоўцы кажуць, што выявілі антыцелы да каронавіруса


Навукоўцы з Нідэрландаў заявілі пра выяўленне антыцелаў да каронавіруса COVID-19. Пра гэта паведамляе мясцовае выданне NOS.

Над выяўленнем антыцелаў працавалі навукоўцы з Медычнага цэнтру Эразма Ратэрдамскага і Утрэхцкага ўніверсітэту.

Hавiны
У Індыі 200 чалавек пілі каровіну мачу, каб перамагчы каронавірус
2020.03.15 08:25

Паводле вірусолага Бэрэнда-Яна Босха, знойдзеныя самыя першыя антыцелы, якія блакуюць інфекцыю. Верагодна, іх можна будзе выкарыстоўваць у вытворчасці медычных прэпаратаў.

Але для вытворчасці лекаў антыцелы яшчэ трэба пратэставаць на чалавеку.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў