Навукоўцы думаюць, што знайшлі прычыну моцнага паражэння лёгкіх пры COVID-19


Самыя сурʼёзныя формы пашкоджанняў лёгкіх, прычынай якіх становіцца каронавірусная інфекцыя COVID-19, могуць быць звязаныя з анамальна высокай актыўнасцю нейтрафілаў. Пра гэта паведамляе Journal of Experimental Medicine.

Імунныя клеткі нейтрафілы рэагуюць на першыя прыкметы пранікнення інфекцыі ў арганізм. Яны рухаюцца ў бок агмянёў запалення, захопліваюць і «пераварваюць» бактэрыі, а таксама выпрацоўваюць асаблівы набор рэчываў, якія забіваюць і адпужваюць мікробаў.

Часовай больніцы ў Мадрыдзе, Іспанія, 18 красавіка 2020 года.
Фота: Kiko Huesca / EFE / Forum

Акрамя гэтага нейтрафілы могуць выпрацоўваць «нейтрафільныя экстраклеткавыя пасткі» (НЭП), якія ўяўляюць сабой набор з мноства бялковых малекул і ўрыўкаў нітак ДНК, якія могуць злучацца з вірусамі і мікробамі і знішчаць іх.

Вывучаючы фрагменты лёгкіх трох пацыентаў, якія загінулі ад COVID-19, навукоўцы прыйшлі да высновы, што НЭП могуць пагаршаць каронавірусную інфекцыю, прыводзячы да самых сурʼёзных пашкоджанняў лёгачнай тканкі. Нешта падобнае адбываецца пры некаторых формах грыпу, раку і сепсісу.

Калі гэта так, то цяжкасць каронавіруснай інфекцыяй можна знізіць з дапамогай прэпаратаў, што зніжаюць актыўнасць нейтрафілаў або разбураюць НЭП.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў